Субота, 27.07.2024, 02:33

АГЛЯДЗІНЫ

Галоўная »
АГЛЯДЗІНЫ — адзін са звычаяў да вясельнага абраду — сватання. Лакальныя назвы агледзіны, разглядзіны, умовіны, дамовіны. Пасля першых (малых) запоін, або малой гарэлкі, бацькі нявесты са сваякамі ездзілі да жаніха, каб агледзець яго гаспадарку і пазнаёміцца з умовамі, у якіх будзе жыць іх дачка. Для таго, каб у сватоў склалася добрае ўражанне пра жаніха, яго бацькі часам ішлі на падман: пазычалі ў суседзяў скаціну, пераварочвалі ўверх дном кадзі (кадушкі) і засыпалі дно жытам, каб зрабіць уражанне, што кадушкі поўныя. Пасля азнаямлення бацькі нявесты вырашалі, ці працягваць «перагаворы» пра шлюб. Калі рашэнне было станоўчым, яны прымалі пачастунак. У час застолля дамаўляліся пра пасаг, заручыны і інш. У выпадку адмовы бацькоў выдаць дачку яны вярталі жаніху выдаткі за запоіны. Часам у агледзіны ездзілі бацькі жаніха са сваякамі, каб пазнаёміцца з нявестай (станам яе здароўя, здатнасцю да работы), даведацца пра заможнасць яе бацькоў. У некаторых выпадках за агледзіны нявесты бацькі жаніха або ён сам плацілі ёй грошы («агляднае»).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 35
Гасцей: 35
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.