Субота, 19.05.2012, 08:21

ЗАРУЧЫНЫ (змовіны)


ЗАРУЧЫНЫ (змовіны) – працяг пасля сватаўства вясельнага абраду, дзе пры сватах і блізкай радні замацоўвалі згоду маладых на шлюб, а іхнія бацькі абмяркоўвалі ўмовы правядзення вяселля (раней дамаўляліся і пра пасаг маладой). Адбываліся праз тыдзень пасля запоін – пярэдняй дамовы. На іх ехалі на ўпрыгожаных калёсах ці санях, днём, з музыкай і песнямі, што падкрэслівала важнасць падзеі для маладых і іхніх сем'яў. У некаторых мясцінах яшчэ прысутнічаў побач з заручынамі і абрад агледзін. Усё гэта мела і арактычны характар, і несла даніну павагі да традыцый. Пасля заручын вяселле аб'яўлялася афіцыйна і на яго на вызначаны час пачыналі запрашаць гасцей. Калі хтосьці з маладых ці іхніх бацькоў пасля заручын парушаў дамову, адмаўляўся шлюбавацца альбо шлюбаваць сваё дзіця, то гэта лічылася вялікай ганьбай для ўсяго іх роду. Іншыя (малады, маладая) маглі пазбягаць радніцца з такой ненадзейнай сям'ёй. Апрача гэтага, ад парушальніка дамовы патрабавалі аплаціць невінаватаму боку ўсе выдаткі на вяселле. У наш час заручыны ў традыцыйнай іх форме не праводзяцца, але ў пэўнай ступені і захоўваюцца без сімвалічнай абраднасці, прадугледжваюць знаёмства бацькоў маладых і абмеркаванне долі ўнёску ў затраты на вяселле.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.