АРЭХАЎНАСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
АРЭХАЎНАСКАЯ КАПЛІЦА рязмяшчаецца бліз вёскі Арэхаўна Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці каля шашы Вільнюс — Полацк. Пабудавана ў канцы 20 ст. з бутавага каменю.
Твор народнага дойлідства. Вырашана ў выглядзе чатырохграннага грота, завершанага крыжом. У арачнай нішы пастаўлена скульптурная выява святога Яна з Хрыстом-дзіцем.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008.— 488 с.: іл.
|