АРЭЛІ —
качэлі,
гушкалка, прыстасаванне, на якім гушкаюцца для забавы. Звычайна рабілі ў месцах, дзе збіралася моладзь у час адпачынку і свят.
Арэлі На ўкапаных у зямлю слупах, часамі з падкосамі, мацавалі папярэчку, да якой на жэрдках, металічных кольцах, скураных рамянях ці вяроўках падвешвалі шырокую дошку; 1 — 2 ці болей чалавек садзіліся ці станавіліся на яе і гушкаліся. У наш час робяць невялікія арэлі для дзяцей.