Серада, 08.05.2024, 22:24

АРШАНСКІ ЭТНАГРАФІЧНЫ МУЗЕЙ «МЛЫН»

Галоўная »
АРШАНСКІ ЭТНАГРАФІЧНЫ МУЗЕЙ «МЛЫН» — філіял Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны. Адкрыты для наведвальнікаў 23.06.1995 г. Размяшчаецца ў гістарычным цэнтры горада, паміж рэкамі Днепр і Оршыца, у будынку вадзянога млына (помнік прамысловай архітэктуры пачатку 20 ст.). Загадчыца філіяла В.Ф.Сакалоўская.

Аршанскі этнаграфічны музей «Млын»
Аршанскі этнаграфічны музей «Млын»
Аршанскі этнаграфічны музей «Млын»

Асноўная мэта канцэпцыі музейнай экспазіцыі — адлюстраванне найбагацейшай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Аршанскага рэгіёна 2-й палавіны 19 — пачатку 20 ст. Размяшчаецца на 2 паверхах. На 1-м знаходзіцца экспазіцыя «Хлеб наш надзённы», на 2-м — выстаўка традыцыйных рамёстваў Аршаншчыны. Прадстаўлены прылады працы земляроба, прыстасаванні для апрацоўкі льну, багатая калекцыя ткацтва, якая ўключае разнастайныя па дэкоры, каларыце і тэхніцы выканання посцілкі, ручнікі і абрусы, камплекты самабытнага аўтэнтычнага беларускага традыцыйнага касцюма, а таксама ганчарныя вырабы, копыскую кафлю, прадметы сучаснага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Аршанскі этнаграфічны музей «Млын»
Аршанскі этнаграфічны музей «Млын»

З мэтай адраджэння традыцый нацыянальнай культуры пры музеі «Млын» навуковымі супрацоўнікамі арганізавана правядзенне вясельнага абраду для маладых. Ён дазваляе адзначыць дзень нараджэння новай сям'і з выкарыстаннем старажытных абрадавых дзеянняў, рытуалаў і прыкмет, уявіць атмасферу побыту і традыцый продкаў. Абрад спалучае інфармацыю аб традыцыйным вяселлі і практычнае ўвасабленне абраду злучэння маладых, абраду зліцця роду жаніха і роду нявесты.

Адрас: 221030, Віцебская вобл., г.Орша, в.Замкавая, 2
Тэлефон: +375-216-21-20-68
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [467]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.