Панядзелак, 29.04.2024, 03:28

МУЗЕЙНЫ КОМПЛЕКС ГІСТОРЫІ I КУЛЬТУРЫ АРШАНШЧЫНЫ

Галоўная »
МУЗЕЙНЫ КОМПЛЕКС ГІСТОРЫІ I КУЛЬТУРЫ АРШАНШЧЫНЫ створаны на падставе рашэння Аршанскага гарвыканкама ад 10.12.1993 г. і Віцебскага аблвыканкама ад 20.04.1994 г. Музейны комплекс з’яўляецца навукова-даследчай і асветніцкай установай культуры, якая выконвае функцыі навуковага, культурна-адукацыйнага, выхаваўчага і метадычнага цэнтра музейнай справы г.Орша і Аршанскага раёна. Асноўнай мэтай комплексу з’яўляецца навуковае камплектаванне, вывучэнне, экспанаванне, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны.

Асноўны фонд музейнага комплексу і яго філіялаў (2008) напічвае 28671 адзінку захоўвання, навукова-дапаможны — каля 4 тыс. адзінак. Агульная плошча музейных будынкаў 2106 м², экспазіцыйна-выставачная плошча 1123 м², плошча памяшканняў для захоўвання фондаў 220 м².

У склад комплексу на правах філіялаў уваходзяць: Мемарыяльны музей Героя Савецкага Саюза К.С.Заслонава, Музей гісторыі і культуры г.Орша, Аршанскі этнаграфічны музей «Млын», Музей драўлянай скульптуры разьбяра С.С.Шаўрова і Аршанскі музей У.С.Караткевіча. Музейны комплекс валодае багатай калекцыяй каштоўных матэрыялаў, аб’яднаных у 35 калекцый. Гэта рэдкія і цікавыя прадметы і дакументы, якія адлюстроўваюць шматвяковую гісторыю горада, расказваюць пра гераічныя падзеі, знакамітых людзей Аршаншчыны: пісьменнікаў, паэтаў, навукоўцаў, мастакоў, дзяржаўных дзеячаў.

Аўтар: І.У.Ліпінская
Крыніца: Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа,
М.Г. Нікіцін]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 559 с.

Адрас: 211391, г.Орша, вул.Леніна 6-а
Тэлефоны: +375-216-444-596, +375-444-212-052
Сайт: orsha.museum.by
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.