Асаўцова Святлана нарадзілася ў 1949 г. у г.п.Плешчаніцы Лагойскага раёна. 3 рабочай сям'і. Бацька працаваў шафёрам, маці была хатняй гаспадыняй, гадавала чацвёра дзяцей. Святлана захаплялася паэзіяй, пісала вершы і прозу. Скончыла Мінскі інстытут народнай гаспадаркі, працавала эканамістам, старшынёй сельскага Савета, узначальвала райкам прафсаюза АПК у Бярозаўскім і Драгічынскім раёнах, з пераездам сям'і ў
Ганцавічы працавала галоўным спецыялістам Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню насельніцтва.
Аўтар зборніка паэзіі і прозы
«Я живу для добра».