Літаратурная Ганцаўшчына
- Калеснік Уладзімір Андрэевіч нарадзіўся 17.09.1922 г. у в.Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Беларускі літаратуразнаўца і крытык. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М.Горкага, аспірантуру пры гэтым інстытуце. чытаць далей...
- Праскураў Васіль Фёдаравіч нарадзіўся 25.08.1926 г. у в.Негаціна Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны скончыў Сваташыцкую няпоўную сярэднюю школу. У 1945 г. прызваны ў Савецкую Армію. чытаць далей...
- Кірэйчык Іван Аляксандравіч нарадзіўся 19.03.1935 г. у в.Гута. Пасля заканчэння Гуцянскай сярэдняй школы працаваў у калгасе, служыў на Балтыйскім флоце. 3 1958 г. літаратурны супрацоўнік, загадчык аддзела ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда». Скончыў завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі БДУ. чытаць далей...
- Купрэеў Мікола Сямёнавіч нарадзіўся 25.05.1937 года ў вёсцы Ямнае Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Пасля вайны сям'я пераехала на Брэстчыну. У 1957 г. М.Купрэеў скончыў Івацэвіцкую сярэднюю школу, а затым факультэт беларускай і рускай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута (1962). Працаваў у школах Івацэвіцкага і Ляхавіцкага раёнаў, у рэдакцыі ляхавіцкай раённай газеты «Будаўнік камунізму». Нейкі час лёс пісьменніка быў цесна звязаны з Ганцаўшчынай. чытаць далей...
- Марук Уладзімір Антонавіч нарадзіўся ў 6 студзеня 1954 г. у в.Гута ў сялянскай сям'і. У 1970 г. скончыў Маўчадскую сярэднюю санаторную школу-інтэрнат і паступіў у Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. Пасля заканчэння тэхнікума працаваў ва ўстановах культуры. чытаць далей...
- Асаўцова Святлана нарадзілася ў 1949 г. у г.п.Плешчаніцы Лагойскага раёна. 3 рабочай сям'і. Бацька працаваў шафёрам, маці была хатняй гаспадыняй, гадавала чацвёра дзяцей. Святлана захаплялася паэзіяй, пісала вершы і прозу. чытаць далей...
- Галаскок Аляксей Пятровіч нарадзіўся ў 1949 г. у в.Талалайкі Зэльвенскага раёна. Вучыўся ў сярэдняй школе № 1 г. Зэльва, якую скончыў у 1966 г. У тым жа годзе паступіў у Рыжскае вышэйшае камандна-інжынернае вучылішча імя Бірузова. чытаць далей...
- Кажадуб Алесь нарадзіўся ў 1952 г. у г.Ганцавічы ў сям'і служачых. Вучыўся на аддзяленні рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.чытаць далей...
- Каско Алесь нарадзіўся ў 1951 г. у в.Чудзін у сялянскай сям'і. У 1968 г. паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А.Пушкіна. чытаць далей...
- Лагвіновіч Іван Піліпавіч нарадзіўся 16 студзеня 1940 года на хутары Запрапасць, за пяць кіламетараў ад в.Малькавічы Ганцавіцкага раёна. Семнаццацігадовым юнаком паехаў у Данбас. Скончыў у горадзе Снежнае Данецкай вобласці горнапрамысловае вучылішча і стаў шахцёрам. Пасля службы у войску жыў і працаваў у суседнім горадзе Тарэзе. чытаць далей...
- Таўтын Ніна нарадзілася ў 1948 г. у в.Хатынічы. У 1966 г. скончыла сярэднюю школу. Была актыўнай удзельніцай мастацкай самадзейнасці, спявала ў Хатыніцкім хоры, які ў семідзесятыя гады славіўся сваімі выступленнямі ў розных кутках Беларусі. чытаць далей...
- Трафімчык Анатоль Віктаравіч нарадзіўся 14.02.1976 г. у в.Вялікія Круговічы. У 1993 г. cкончыў школу з залатым медалём і паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1998 г. скончыў Брэсцкі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці настаўнік беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры (дыплом з адзнакай). Працаваў у Дзяніскавіцкай СШ. чытаць далей...
|
| Хто тут? | Анлайн усяго: 1 Гасцей: 1 Карыстальнікаў: 0
|
|