АСНЕЖЫЦКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯГалоўная »
АСНЕЖЫЦКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ размяшчаецца ў полі на ўскраіне вёскі Аснежыцы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Пастаўлена ў 19 ст. з цэглы. Вырашана калонай на п'едэстале, завершанай скульптурай (не захавалася).
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|