АСТРОВА — яліна з абсечанымі не да канца галінамі (на месцы абламаных сукоў высякалі прыступкі), па якіх узлазілі на дрэва для догляду пчол. Лакальныя назвы астрога, астроўкі.
Бортнае дрэва з астровай Звычайна ссякалі бліжэйшую яліну так, каб яна падпірала дрэва з
борцю або датыкалася да краю подкура з калодамі. У наш час сустракаецца рэдка.