АСТРОЎКІ — тып азярода, у якім вертыкальна ці нахілена пастаўлены адна да адной жэрдкі з абрубкамі сукоў. Лакальная назва астраўе. Служыць для дасушвання на сонцы і ветры збажыны, сена, бульбоўніку і інш. Пашыраны ў цэнтральных раёнах Беларусі.
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.