АТЦЭДСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА РОХАГалоўная »
АТЦЭДСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА РОХА размяшчаецца на могілках ў вёсцы Атцэда Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.
Пабудавана ў 1930-я гг. з дрэва. Вырашана прамавугольным у плане зрубам пад двухсхільным дахам, завершаным на фасадзе чатырохграннай шатровай званічкай. Уваход арганізаваны праз ніжэйшы прытвор пад двухсхільным пакрыццём. Бакавыя фасады прарэзаны адзінарнымі лучковымі аконнымі праёмамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008.— 488 с.: іл.
|