Пятніца, 03.05.2024, 05:01

«АТЭНЭЎМ ВІЛЕНЬСКЕ» («Athenaeum Wilenskie»)

Галоўная »
«АТЭНЭЎМ ВІЛЕНЬСКЕ» («Athenaeum Wilenskie») — гістарычны часопіс, орган Таварыства аматараў навук. Выдаваўся ў 1923-39 гг. у Вільні на польскай мове. Перыядычнасць — ад 4 нумароў у год да аднаго ў 2 гады. У ім асвятлялася гісторыя зямель Вялікага княства Літоўскага, публікаваліся дакументальныя матэрыялы, падрабязная, часта анатаваная бібліяграфія даследаванняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Змешчаны даследаванні пра мінулае Беларусі і гісторыю культуры беларускага народа, матэрыялы па гісторыі развіцця рамёстваў: «Майстэрства вырабу гадзіннікаў у Вільні ў XVI і XVII стст.» М.Бранштэйна (1923), «Віленская медальерная школа ў XVI і XVII стст.» М.Гумоўскага (1929), «Аб справе пра нацыянальны і рэлігійны склад цэха ліцейшчыкаў у Вільні» Ф.Доўбека і «Аб справе пра нацыянальны склад віленскіх цэхаў у XVI—XVIII ст.» М.Лаўмянскай (абодва 1930 г.), «Ганчарная тэхніка лепкі на тэрыторыі паўночна-ўсходніх зямель Польшчы паводле матэрыялаў апошніх раскопак» У.Галубовіча, «Славянскія курганныя могільнікі каля вёскі Платава ў павеце і ваяводстве Навагрудскім» А.Галубовіч (абедзве 1938 г.), «Тэорыя і практыка рускіх неўматычных спеваў на аснове традыцыі віленскіх старавераў» Я.Кашмідэр (1935) і інш.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [470]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.