АЗЁРЦЕНСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ РУЖАНЦОВАЙ І ІСУСА ХРЫСТАГалоўная »
АЗЁРЦЕНСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ РУЖАНЦОВАЙ І ІСУСА ХРЫСТА размяшчаецца ў вёсцы Азёрцы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці насупраць былога сядзібнага дома. Пабудаваны ў пачатку 21 ст. з цэглы.
Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам, які над алтарнай часткай з бакавымі сакрысціямі пераходзіць у вальмавы, завершаны каркаснай шатровай сігнатуркай. Да фасада далучаны прытвор-званіца. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008.— 488 с.: іл.
|