Аўторак, 14.05.2024, 19:51

«БАЦЯН»

Галоўная »
«БАЦЯН» — імправізаваны танец-гульня. Музычны памер 2/4. Тэмп умераны. Выконваўся ў час калядных ігрышчаў жанчынамі і мужчынамі. Выканаўцу пераапраналі ў «бацяна» (бусла): давалі ў рукі качаргу-дзюбу, накрывалі посцілкай; ён падскокваў на адной назе, адначасова размахваў сагнутымі ў локцях рукамі, што нагадвала рухі бусла.

бацян
"Бацян". Выконвае жыхарка
вёскі Сіпавічы Браслаўскага раёна


Вядомы таксама «бацян» як дзіцячая гульня з прыпеўкай: «Бацян, бацян даўганосы, // Прынясе нам боты, а сам босы».

У некаторых варыянтах выконваецца без пераапранання, тэкст прыпеўкі зменены: «Бацян кле-кле, // Твая матка ў пекле, // Стаіць на вуліцы // У чырвонай спадніцы». Часам, каб узмацніць уражанне, выканаўца станавіўся на хадулі і рабіў тыя ж самыя рухі, як і без хадуляў, што патрабавала асаблівага майстэрства. Танец зафіксаваны ў Віцебскай вобласці.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1395]
Здарэнні [468]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.