«БАРАДА» — невялікі сноп з апошніх каласоў; рытуальны элемент дажынкавага
абраду. Лакальная назва «бародка».
«Бараду» жнеі ўпрыгожвалі стужкамі, кветкамі, спявалі ёй песні, гулялі каля яе і неслі ў хату гаспадару, які ставіў яе на покуці і захоўваў цэлы год. Пры дапамозе каласоў з «барады» на Палессі «вылівалі
Волас» — магічна вадзілі імі па шчацэ чалавека, у якога балеў зуб, лілі цёплую ваду на шчаку і каласы, шэпчучы замову: «Волас, Волас, выйдзі на часты колас...».