Аўторак, 14.05.2024, 15:27

«БАРАДАЙКА»

Галоўная »
«БАРАДАЙКА» — традыцыйны танец. Музычны памер 2/4. Тэмп хуткі. Выконваўся ранняй вясной на вуліцы або на падворку. Усе выканаўцы браліся за рукі і ланцужком хутка прабягалі скрозь своеасаблівыя «вароты» — пад злучанымі і паднятымі ўгору рукамі хлопца і дзяўчыны, якія стаялі на адным месцы. Часам танцоры беглі так хутка, што ланцужок разрываўся і тыя, хто адарваўся ад яго, каціліся кулём. Выканаўцы, якія стаялі на месцы, час ад часу апускалі рукі перад кім-небудзь з танцораў і такім чынам выхоплівалі з ланцужка выканаўцаў, якія павінны былі стаць з аднаго ці другога боку «варот». У канцы танца ўсе хлопцы і дзяўчаты, трымаючыся за рукі, хутка круціліся ў парах на адным месцы.

У некаторых вёсках «барадайка» меў нязначныя адрозненні, часам бытаваў у выглядзе гульні. Зафіксаваны ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1395]
Здарэнні [468]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.