Аўторак, 14.05.2024, 10:43

БАРКА

Галоўная »
БАРКА (італ. barca) — 1) драўлянае пласкадоннае судна для сплаву грузаў па рэках. Вядома на рэках Беларусі з 17 ст. і прымянялася ў басейне Дняпра і Прыпяці да пачатку 20 ст. Падзяляліся на сплаўныя і хадавыя.

Сплаўныя баркі будавалі толькі на адзін рэйс уніз па цячэнні ракі, пасля іх разбіралі і прадавалі на будаўнічы матэрыял ці дровы. Іх рабілі без ветразя, палубы і даху, з закругленымі носам і кармой, крыху нахіленымі бакамі. Памеры баркі розныя — у залежнасці ад глыбіні і шырыні рачнога фарватэру. Па Дняпры да Чорнага мора сплаўлялі вялікія баркі: даўжыня 42 — 53 м, шырыня 15 — 17 м, грузападымальнасцю 320 — 800 т.

Палескія (пінскія) баркі ў адрозненне ад сплаўных дняпроўскіх былі хадавымі і служылі некалькі навігацый (да 8 гадоў): хадзілі ўніз і ўверх па Прыпяці, Піне, Гарыні, Ясельдзе, Шчары, Дняпроўска-Бугскім і Агінскім каналах, нават заходзілі ў Нёман. Баркі пінскай канструкцыі (чайка, паўбарка) мела дах, ветразь і параўнальна невялікія памеры: даўжыня 19 — 40 м, шырыня 2,8 — 5,6 м, грузападымальнасць ад 20 — 40 да 80 т. Акрамя беларускіх, па Дняпры хадзілі таксама бранскія і любецкія (з г.Любеч на Чарнігаўшчыне) баркі.

2) Агульная назва ўсіх сплаўных пласкадонных рачных суднаў у 19 ст.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1395]
Здарэнні [468]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.