БАРТНІКОЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
БАРТНІКОЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках вёскі Бартнікі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудавана ў пачатку 20 ст. з цэглы як родавая пахавальня. У паўзруйнаваным стане.
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Вырашана круглай ратондай са стральчатымі перспектыўным уваходным і аконнымі праёмамі. Пад капліцай скляпеністая крыпта.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|