Субота, 27.04.2024, 18:53

БАСТРЫ

Галоўная »
БАСТРЫ — пазашлюбныя дзеці; у эпоху сярэднявечча і пазней — дзеці ад неасвячоных царквою шлюбаў. Лакальныя назвы байструкі, банкарты, букарты, крапіўнікі.

Нараджэнне бастраў лічылася антысацыяльнай з'явай. Згодна хрысціянскай маралі, нормаў звычаёвага права і дзяржаўных кодэксаў феадальнага права (Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588), яны не мелі амаль ніякіх саслоўных і сацыяльных правоў, уваходзілі ў катэгорыю нявольных сялян (чэлядзь нявольная); у гарадах служылі наглядчыкамі, прыбіральшчыкамі смецця, гною, катамі, санітарамі ў шпіталях; складалі карныя і спецыяльныя атрады ў войску.

Супрацьпастаўленне бастраў грамадству вымушала іх займацца зладзействам, разбоем, жабрацтвам і інш. Поўныя ці абмежаваныя правы маглі атрымаць толькі ў выпадку іх афіцыйнага ўсынаўлення ці за выдатныя заслугі перад грамадствам, феадалам і інш.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [144]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.