БЕЛАГУРНАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
БЕЛАГУРНАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў вёсцы Белагурна Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў другой палавіне 19 ст. з цэглы як родавая пахавальня ўладальнікаў маёнтка. У паўзруйнаваным стане.
Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам (не захаваўся). Фасады расчлянёны лучковымі ўваходным і аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі. Пад будынкам скляпеністая крыпта з арачнымі прадушынамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|