Пятніца, 17.05.2024, 11:05

БІНАРНЫЯ АПАЗІЦЫІ ў міфалогіі

Галоўная »
БІНАРНЫЯ АПАЗІЦЫІ ў міфалогіі — сістэма дваічных проціпастаўленняў, якія вызначалі прасторавыя, часавыя, ацэначныя і іншыя характарыстыкі асноўных з'яў і персанажаў міфаў, падкрэслівалі дуалізм і адзінства ў рамках міфаў. Найбольш універсальны сродак апісання семантыкі ў міфалагічнай мадэлі свету. Да прыкладаў бінарнай апазіцыі адносяцца проціпастаўленні тыпу верх — ніз, неба — зямля, зямля — падземнае царства, правы — левы, усход — заход, белы — чорны, мужчынскі — жаночы, свой — чужы, цот — няцот і г.д.

Апазіцыя верх — ніз у славянскай міфалогіі трактуецца як проціпастаўленне неба і зямлі, вяршаліны і каранёў сусветнага дрэва; агонь — вільгаць увасабляюцца ў матывах барацьбы гэтых стыхій.

Узор бінарнай апазіцыі ў беларускай фальклорнай абраднасці — адначасовае гуканне вясны і праводзіны зімы. У народных казках частыя проціпастаўленні жывой і мёртвай вады, станоўчага героя-асілка і страшыдла-цмока. Набор элементаў бінарнай апазіцыі можа рэалізавацца і ў тэкстах (казках, замовах, прыкметах), і ў размяшчэнні матэрыяльных помнікаў, звязаных са старажытнымі культамі. Вядома, што ў старажытным Кіеве ідал (стод) Перуна стаяў на гары, а Вялеса — на Падоле, у ніжняй частцы горада. Паводле назіранняў Н.Велюса, балцкай культуры заходняга арэала адпавядаюць левыя, нізкія полюсы апазіцый, культуры ўсходняга арэала — правыя, высокія. Міфалогія ўсходніх балтаў характарызуецца як міфалогія неба, сярэдніх балтаў — як міфалогія зямлі, заходніх балтаў — як міфалогія падземнага свету. У народным мастацтве заходняга арэала перавага аддаецца чорнаму і сіняму колерам, ва ўсходнім — беламу і чырвонаму. Паколькі частку тэрыторыі Беларусі ў першабытны час засялялі балты, некаторыя высновы Велюса датычаць і беларускага матэрыялу. Упершыню прынцып бінарнай апазіцыі пры вывучэнні першабытнай міфалогіі вылучаны французскім вучоным К.Леві-Стросам.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1397]
Здарэнні [469]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.