Панядзелак, 29.04.2024, 19:57

БЯДА, двухколка

Галоўная »
БЯДА, двухколка — двухколавая павозка для язды на кароткія адлегласці. Лакальная назва вяртушка. Складалася з восі-асновы, на якую насаджваліся 2 колы, і замацаваных паверх яе дзвюх жэрдак, што служылі адначасова аглоблямі і апорай кузава. Кузаў рабілі ў выглядзе скрыні ці плеценага каша з сядзеннем.

бяда, двухколка
Бяда, двухколка

Невысокія амартызацыйныя ўласцівасці рабілі бяду больш прыдатнай для язды па роўных дарогах. Лёгкасць і прастата канструкцыі абумовілі яе шырокае распаўсюджанне ў гарадскім і сельскім народным побыце. Падобныя павозкі шырока выкарыстоўваліся ў гаспадарчых мэтах (падвозу вады і розных малагабарытных грузаў). У гэтым выпадку вадавозныя (ці пажарныя) бочкі стацыянарна замацоўвалі на двухколках.

З 1950-х г. паступова выйшлі з ужытку.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.