БЯЛІЛЬНЯ ў фальварках — комплекс збудаванняў для адбельвання палатна. На Беларусі вядомы з 17 ст. Напрыклад, у маёнтку Бранчыцы (Салігорскі раён) у 1682 г. бялільня ўключала пляцоўку, дзе рассцілалі палатно для адбельвання, і збудаванне 3-камернай планіроўкі з «валкоўняй» (тут на спецыяльных валках гладзілі адбеленае палатно) і жылым пакоем майстра-бялільшчыка з
каморай абапал сяней.