БОР — дзялянка лесу, на якой знаходзілася 60
борцяў, выступаў як падатковая адзінка. Лакальная назва вотчына. He меў пэўна акрэсленых памераў, займаў плошчу каля 30 — 35 квадратных вёрст. Борці размяшчалі на адлегласці 1 — 1,5 вярсты адна ад адной.
Форма бору залежала ад рэльефу мясцовасці; іншы раз ён меў форму вузкай паласы да 20 — 25 вёрст. Падзяляўся на паўбор і чвэрцьбор. У скарбовых пушчах з кожнага бора спаганялася ручка мёду.