БОРКАВІЦКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
БОРКАВІЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў вёсцы Боркавічы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Учынена ў 2000 г. ў рэканструяваным будынку кніжнага магазіна.
Твор архітэктуры постнеагатычнага стылю. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам, завершаным на фасадзе чатырохграннай шатровай званіцай з арачнымі прасветамі. Нізкі прытвор з арачным уваходным праёмам завершаны двухсхільным пакрыццём, якое рытмуецца з двухгранным шчытом фасада. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|