Чацвер, 02.05.2024, 06:30

БОРТНАЕ ЗНАМЯ

Галоўная »
БОРТНАЕ ЗНАМЯ — бортны знак. Называлася таксама кляймо. Абазначала прыналежнасць борці пэўнаму гаспадару.

бортнае знамя
Бортныя знамёны

Бортнае знамя высякалі на ствале борцевага дрэва на ўзроўні вачэй. У аснове кампазіцыі — геаметрычныя фігуры: спалучэнні розных па велічыні і форме трохвугольнікаў, рысак, дужак і інш. Аналагічныя знакі ўжываліся пры межаванні зямлі, лугоў, лесу, азёр, рэчак.

Бортныя знакі былі своеасаблівымі сямейнымі гербамі, якімі абазначалі ўласныя рэчы і прылады працы. Старцы, дзесяцкія і іншыя выбарныя кіраўнікі сялянскіх грамад у 15 — 17 ст. выкарыстоўвалі бортнае знамя замест подпісаў на службовых паперах, копнікі — на пастановах копных судоў. Старажытныя бортныя знамені захаваліся да нашага часу. Адным з іх пазначаны 500-гадовы дуб «Мінтус» каля в.Рашотнікі Рэчыцкага раёна.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [470]
Эканоміка [37]
Транспарт [146]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.