БОРТНЫЯ ЦЭХІ — карпаратыўна-прафесійныя аб'яднанні бортнікаў з шырокімі правамі самакіравання. На Беларусі вядомы з 14 ст. У гарадах і мястэчках аб'ядноўвалі бортнікаў і мяшчан і дробнай шляхты.
Вытворчая дзейнасць і побыт рэгламентавалася статутам, зацверджаным гарадской радай. У адрозненне ад мядовых брацтваў у бортныя цахі ўваходзілі бортнікі розных веравызнанняў. Пры паступленні ў цэх
бортнікі прымалі прысягу на адданасць, паслухмянства, захоўванне сакрэтаў і выкананне патрабаванняў бортнай юрысдыкцыі. Узначальвалі цэхі выбраныя на штогадовым агульным сходзе бортны стараста, падгудак і пісар, пазней у кіраўніцтва уваходзілі і 2 лаўнікі, а падсудка замяніў гаёвы (суддзя). Кожны цэх меў свой статут, пячатку, скарбонку, пратэсу (харугву) з выявамі патрона пчалярства Іаана Златавуста, пчол і бортных рэалій. У час ваенных дзеянняў
бортнікі выступалі ў складзе апалчэння пад сваёй цэхавай пратэсай. Пячатка і пратэса віленскага бортнага цэха зберагаюцца ў саборы Пятра і Паўла ў Вільнюсе.