Чацвер, 16.05.2024, 10:21

БРАГІНСКІ ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
Брагін, БрагинБРАГІНСКІ ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЕЙ заснаваны ў г.п.Брагін у студзені 1987 г. Брагінскім райвыканкамам. Адкрыты для наведвальнікаў у 1988 г. Асновай першай экспазіцыі сталі карціны беларускіх мастакоў В.Барабанцава, У.Кожуха, М.Цудзіка, В.Шматава, якія яны стварылі на аснове ўражанняў ад паездкі па Брагінскім раёне.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 1577 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 297 адзінак Агульная плошча памяшканняў 622 м², экспазіцыйных — 328 м². Дырэктар Т.В.Высоцкая.

Асноўная экспазіцыя размешчана ў 4 залах. У гістарычнай зале экспануюцца матэрыялы па гісторыі Брагіншчыны ад старажытнасці да 1-й палавіны 20 ст. Зала «Палеская хатка» ўяўляе інтэр'ер сялянскай хаты, дзе прадстаўлены асноўныя элементы побыту, прылады працы палешука. У зале баявой славы, прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне, захоўваюцца дакументы, якія выдавалі мясцовым жыхарам акупацыйныя ўлады, даецца апісанне матэрыльных страт, нанесеных нямецка-фашысцкімі захопнікамі Брагінскаму раёну, прадстаўлены лічбы ахвяр па кожным сельсавеце, лісты франтавікоў, дакументы воінаў і партызан, рэшткі снарадаў, ваенная форма, узнагародныя лісты, копіі прадстаўленняў да звання Героя Савецкага Саюза ўраджэнцаў раёна П.С.Жукава, С.С.Мацапуры, П.І.Шпетнага. Зала, прысвечаная ліквідатарам наступстваў катастрофы на ЧАЭС, знаёміць з біяграфіямі, фотаздымкамі ўдзельнікаў ліквідацыі.

У калекцыі музея карціны беларускіх мастакоў, напісаныя ў адселеных вёсках Брагінскага раёна ў час экспедыцыі 1986 г., узоры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (ручнікі, даразахавальніца 18 ст. і г.д.), абразы. Найбольшую цікавасць выклікае метэарыт «Брагін» вагой 38 кг.

У музеі дзейнічаюць пастаянныя выстаўкі: «Згубленая зямля», якая прысвечана памяці пра землі, найбольш пацярпелыя ад чарнобыльскай катастрофы (створана жыхарамі з адселеных вёсак, часткова прадстаўленая матэрыяламі з фондаў музея); «Жывапіс беларускіх мастакоў 2-й палавіны 20 ст. Пейзажы», прадстаўленая палотнамі А.Даўгялы, П.Масленікава, В.Шматава, Л.Шчамялёва, Л.Эрлер і інш., якія адлюстроўваюць багацце прыроды краю, непаўторны каларыт Палесся; «Памяці В.Шматава», дзе дэманструюцца карціны разнастайнай тэматыкі, падараваныя аўтарам музею; «Алея Славы», якая знаёміць з партрэтамі землякоў — Герояў Сацыялістычнай Працы.

Музей ажыццяўляе міжнародную дзейнасць, у 2005 г. створаны сайт «Чарнобыльская спадчына». 17.06.2006 г. сумесна з французскай арганізацыяй «Спадчына без межаў» адкрыта выстаўка «Згубленая зямля» з нагоды 20-годдзя аварыі на ЧАЭС (мастацкі дырэктар У.Цэслер, канцэпцыя А.Давідовіча).

Адрас: 247632, г.п.Брагін, вул.Савецкая, 79
Тэл.: +375-2344-21-841, 21-121 (факс)

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1395]
Здарэнні [468]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.