Чацвер, 16.05.2024, 00:33

БУДЗІНЫ

Галоўная »
БУДЗІНЫ — племя, якое ўпамінаецца пры апісанні зямель і народаў Усходняй Еўропы ў 4-й кнізе «Гісторыі» старажытна-грэчаскага гісторыка Герадота (5 ст. да н.э.). Паводле Герадота, будзіны — вялікае вандроўнае племя з светла-блакітнымі вачамі і рыжымі валасамі, што жыло сярод лясоў, больш за 15 дзён шляху ад Меаційскага возера (Азоўскага мора).

Яго мова адрознівалася ад скіфскай і элінскай. На думку некаторых даследчыкаў (П.Шафарык, З.Даленга-Хадакоўскі і інш.), будзіны жылі ў Падняпроўі на тэрыторыі Беларусі, дзе часта сустракаюцца назвы з коранем «буда-» (тыпу Жгунская Буда). Пацверджанне сваёй думкі яны бачылі ў іншых герадотаўскіх апісаннях: будзіны займаліся паляваннем, на іх землях знаходзіўся горад, жыллёвыя пабудовы і свяцілішчы якога былі зроблены з дрэва, і г.д. Да гэтых меркаванняў крытычна ставіліся Р.Зянькевіч, В.Завітневіч, Яўхім Карскі і іншыя даследчыкі. Яны лічылі, што будзіны не прымалі ўдзел у этнагенезе славян, у тым ліку беларусаў, а назвы з коранем «буда-» больш позняга паходжання і звязаны са спецыяльнымі пабудовамі для тэрмічнай апрацоўкі драўніны.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1395]
Здарэнні [468]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.