ДАРАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ДАРАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў паўднёвай частцы вёскі Дарава Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пастаўлена ў 19 ст. з цэглы.
Вырашана чатырохграннай тумбай пад шатровым пакрыццём, завершаным крыжом. Узнята на кубападобны п'едэстал. На франтальнай грані надпіс «3 намі Бог».
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|