Пятніца, 03.05.2024, 17:32

ДАРОЖКА

Галоўная »
ДАРОЖКА – снасць для лоўлі драпежнай рыбы. Уяўляе сабой прадаўгаватую металічную пласціну з прыкляпаным на канцы кручком або якарком, якая мацуецца да доўгага шнура, што цягнецца за чоўнам ці лодкай. Кручок або якарок маскіруюць чырвонымі ніткамі ці абрэзкам чырвонай тканіны. Каб сачыць за ходам дарожкі ў вадзе, рыбалоў, паклаўшы шнур за вуха, трымаў яго канец у зубах. Пасля заканчэння лоўлі шнур намотвалі на спецыяльны вараток (матавільца) або дошчачку. Часам дарожку закідваюць з берага і падцягваюць яе да сябе. Вядома дарожка на Беларусі са старажытнасці.

У наш час спосаб лоўлі дарожкаю ўжываецца ў аматарскім рыбалоўстве. Для лоўлі рыбы такім спосабам выкарыстоўваецца і спінінг.

Аўтар: І.М.Браім
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [471]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 7
Гасцей: 7
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.