ДОЛАТА –
дрэваапрацоўчы інструмент для выдзёўбвання розных адтулін і паглыбленняў. Найбольш простая форма долата – жалезны штыр з завостраным з аднаго боку краем (шырока сустракаецца ў археалагічных раскопках старажытных беларускіх гарадоў).
Больш сучасная форма долата – жалезны штыр з прамым, часам авальным профілем вострага ляза і насаджанай на другі канец ударнай ручкай. Шырока ўжываецца ў сталярным і цяслярным рамёствах.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.