Аўторак, 21.05.2024, 04:40

ДРЭВААПРАЦОЎЧЫЯ ІНСТРУМЕНТЫ

Галоўная »
ДРЭВААПРАЦОЎЧЫЯ ІНСТРУМЕНТЫ – тыпалагічна разнастайныя прылады і інструменты, прызначаныя для апрацоўкі дрэва. У залежнасці ад выкарыстання падзяляюцца на некалькі асноўных груп. Стругі, скоблі, гэблі ўжываліся для габлёўкі; розныя тыпы сякер, драч – для ачэсвання, адсякання і расколвання; стамеска, долата, цясла, пешня – для даўбення; доўбня, малаток, чакуха – для забівання; свердзел, дрэль, кобра – для свідравання; піла, пілкі, затор – для пілавання; лінейка, цыркуль (размер), шаблоны, вугольнік, драка (зачэртач), рэйсмус, ватэрпас, адвес – для вымярэння і вызначэння неабходных прапорцый.

Большасць пазначаных дрэваапрацоўчых інструментаў у сваю чаргу маюць асаблівасць канструкцыйных форм і выкарыстоўваюцца для больш вузкіх вытворчых аперацый (струг з прамым і авальным лязом; гэблік звычайны, фуганак і калёўка; піла цяслярская, падоўжаная і лучковая і інш.). У кожным з дрэваапрацоўчых рамёстваў (цяслярстве, сталярстве, бондарстве, стальмашным і інш.) ужываўся набор функцыянальна неаднародных інструментаў (стругальных, свідравальных, вымяральных і інш.), якія адпавядаюць розным стадыям вытворчага працэсу – ад падрыхтоўкі і першаснай апрацоўкі драўніны да канчатковага вырабу. Адны з іх – універсальныя, выкарыстоўваюцца ў разнастайных рамёствах (сякера, піла, струг, долата, свердзел, гэблік), другія – спецыялізаваныя, толькі для асобных работ (затор бандарны, гэблік-калёўка, лопацень стальмашны, драч для вырабу дранкі і інш.).

Разнастайнасць дрэваапрацоўчых інструментаў і іх спецыялізацыя адлюстроўваюць шматграннае багацце вытворчых прыёмаў і навыкаў і сведчаць пра высокі ўзровень рамеснай тэхнікі ў беларусаў. У дрэваапрацоўчым рамястве, апрача дрэваапрацоўчых інструментаў, выкарыстоўваюцца блізкія да іх па функцыянальнай ролі вытворчыя прылады і прыстасаванні – варштат сталярны, такарны станок, гантарэзка, гбала (баба), колесня, лябёдка і інш. Многія дрэваапрацоўчыя інструменты выкарыстоўваюцца ў гаспадарцы і ў наш час.

Аўтар: В.С.Цітоў
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1400]
Здарэнні [470]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.