Чацвер, 02.05.2024, 06:42

“ДРАМУХА”

Галоўная »
"ДРАМУХА" – танец-карагод. Вядомы ў некалькіх варыянтах, што маюць агульную кампазіцыйную пабудову. Выканаўца (Дрома) сядзіць у цэнтры круга і прадстаўляе чалавека, які спіць. Астатнія ўдзельнікі карагода звяртаюцца да яго з песняй:
Дрома дрэмле ў карагодзе
Пад кудзелем, пад шаўковым седзючы.
Устань, Дрома, прадрэміся
Пад кудзелем, пад шаўковым абудзіся…
У песні Дрому ўпрошваюць прачнуцца, абяцаюць, што бацька, маці, сястра і іншыя прывязуць яму падарункі, дакараюць за ляноту. Зафіксаваны амаль па ўсёй Беларусі. У некаторых рэгіёнах бытуе ў выглядзе танца пад назвай "Соня" ці "Сплюшка". На Палессі выконваецца ў цыкле вясновых карагодаў, у астатніх раёнах звязаны з купаллем.

Аўтар: А.Л.Варламаў
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [470]
Эканоміка [37]
Транспарт [146]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.