Чацвер, 25.04.2024, 12:32

Дубянецкі Эдуард Станіслававіч

Галоўная »
Дубянецкі Эдуард Станіслававіч (нарадзіўся 20 красавіка 1966 года, вёска Чудзін, Ганцавіцкі раён — памёр 25 лютага 2020 года, горад Мінск) — беларускі гісторык, культуролаг, публіцыст, паэт. Кандыдат гістарычных навук (1995). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2012). Сын філосафа, палітолага і публіцыста Станіслава Фёдаравіча Дубянецкага.


Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1988), працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам на гістарычным факультэце БДУ. У 1992—2004 гадах навуковы і старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны (Скарынаўскі цэнтр). З 2004 года — вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка. Памёр 25 лютага 2020 года. Пахаваны на Заходніх могілках у Мінску.

Даследаваў праблемы міжнацыянальных адносін на Беларусі ў 19—20 стагоддзя, нацыянальнага характару і этнічнай самасвядомасці беларусаў, узаемаўплываў ментальнасці і нацыянальнай культуры, суадносін язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў у беларускім фальклоры, развіцця айчыннай культуры ва ўмовах глабалізацыі.

Артыкулы, эсэ і вершы друкаваліся ў айчынных і замежных выданнях.

Кнігі
— Таямніцы народнай душы: Кніга для вучняў. — Мінск: Народная асвета, 1995. — 47 с.
— Сусветная культура: Ад старажытнасці да нашых дзён: Папулярны энцыклапедычны даведнік. — Мінск.: БелЭн, 2001. — 240 с.
— Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск.: БелЭн, 2003. — 384 с.
«Душы маёй няскончаны палёт»: кніга паэзіі. — Мінск: Кнігазбор, 2011. — 124 с.
«Покліч самотнага неба»: вершы, паэма. — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 204 с.

У сааўтарстве
— Перашкоды на шляху нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. — Мінск: Таварыства «Веды», 1992. — 26 с. (разам з С. Ф. Дубянецкім).
— Цяжкі шлях да Адраджэння. — Брэст.: Выдавецтва С. Лаўрова, 1997. — 91 с. (разам з С. Ф. Дубянецкім).
— Гісторыя Беларусі: Навучальны дапаможнік. 2-е выд., дапрац. і дапоўн. — Мінск: Выдавецкі цэнтр «Экономпресс», 1997. — 298 с. (у сааўтарстве з А. Г. Каханоўскім, А. І. Кушнірам і інш.).
— Беларусазнаўства: Навучальны дапаможнік. — Мінск: «Завігар», 1998. — 292 с (у сааўтарстве П. Брыгадзіным, Л. Лойка і інш.).
— История Беларуси: Словарь-справочник. — Минск.: Экономпресс, 2000. — 320 с (в соавторстве с И. В. Кузнецовым, С. Ф. Дубенецким и др.).

Першакрыніца: Вікіпедыя

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.