Аўторак, 30.04.2024, 08:21

Дубянецкі Міхаіл Фёдаравіч

Галоўная »
Дубянецкі Міхаіл Фёдаравіч нарадзіўся 04.03.1927 г. у в.Востраў Пінскага раёна ў мнагадзетнай сялянскай сям'і. Беларускі кнігавыдавец, перакладчык і публіцыст.

Бацька, які сам скончыў народнае вучылішча, з усіх сіл намагаўся даць адукацыю дзецям. М.Дубянецкі ў 1938 г. вучыўся ў адной з сярэдніх школ у Познані, а ў 1939 г. – у Пінскім педагагічным вучылішчы. Пасля вызвалення ад фашыстаў Піншчыны працаваў настаўнікам малодшых класаў Лемяшэвіцкай няпоўнай сярэдняй школы. 3 1945-га па 1951 гг. служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі скончыў Рэспубліканскую партыйную школу (1956) і працаваў прапагандыстам Пінскага, а пасля Ганцавіцкага РК КПБ. З 1958 г – намеснік галоўнага рэдактара ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда». Скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1960). Пасля пераезду ў Мінск (1961) працаваў рэдактарам сацыяльна-палітычнай літаратуры ў выдавецтве «Беларусь». 3 1967 г. – галоўны рэдактар выдавецтва «Ураджай». 3 1968 г. – інструктар сектара друку ЦК КПБ, з 1975 г. – адказны сакратар БелСЭ. 3 1979 г. працаваў дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 1986 г. па стане здароўя выйшаў на пенсію.

Творчую дзейнасць пачаў у 1958 г. Пісаў нарысы. Але найбольш праявіўся яго талент як перакладчыка. Дэбютаваў з перакладамі ў «ЛіМе» ў 1964 г. Перакладаў мастацкія творы з польскай, рускай і ўкраінскай моў. У перакладзе М.Дубянецкага на беларускую мову пабачылі свет кнігі С.Жаромскага, В.Распуціна, Г.Цюцюнніка, «Блакадная кніга» А.Адамовіча і Д.Граніна, зборнік апавяданняў украінскіх пісьменнікаў і інш. Апублікаваны дакументальна-публіцыстычная аповесць «Злое вогнішча», дзённікі і іншыя матэрыялы з яго літаратурнай спадчыны.

Памёр 03.09.1990 г.


Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.