ДВОРНАВАСЁЛКАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ДВОРНАВАСЁЛКАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на паўночнай ускраіне вёскі Двор-Навасёлкі Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Пастаўлена ў пачатку 20 ст.
Твор народнага дойлідства. На высокі чатырохгранны мураваны пастамент узняты чыгунны крыж са скульптурным Укрыжаваннем.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|