Панядзелак, 29.04.2024, 18:17

ДЫЯЛЕКТНАЯ МОВА, дыялект

Галоўная »
ДЫЯЛЕКТНАЯ МОВА, дыялект – неўнармаваная, тэрытарыяльна абмежаваная, беспісьмовая форма натуральнай мовы, якая выкарыстоўваецца галоўным чынам у бытавых зносінах пэўных груп людзей.

гаворкі, дыялектная мова

Дыялектная мова існуе як сістэма мясцовых гаворак, якія паводле агульнасці рыс аб'ядноўваюцца ў больш вялікія адзінствы — дыялекты. Тэрытарыяльныя дыялекты — гістарычная катэгорыя, іх развіццё абумоўлена развіццём грамадства.

Сучасная беларуская мова выдзяляе два дыялекты, паўночна-усходні і паўднёва-заходні, з пераходнай групай сярэднебеларускіх гаворак. Дадаткова існуе тэрытарыяльна адасобленая група брэсцка-пінскіх або заходнепалескіх гаворак.

Гістарычна, найбольш актыўнае складванне гаворак у дыялекты беларускай мовы адбывалася ў эпоху кансалідацыі беларускіх земляў у межах Тураўскага і Полацкага княстваў, сучасныя дыялекты фактычна адлюстроўваюць падзел мовы феадальнай пары. У наш час дыялекты — астаткавая, рэліктавая з'ява, новыя дыялекты не ўтвараюцца. Адначасна, дыялектныя межы разбураюцца, дыялекты страчваюць мясцовыя асаблівасці, іх роля ў працэсе зносін паніжаецца.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.