Нядзеля, 05.05.2024, 22:34

ДЗЯСНІНСКАЯ КУЛЬТУРА

Галоўная »
ДЗЯСНІНСКАЯ КУЛЬТУРА – археалагічная культура мезалітычных (8 – 5-е тысячагоддзі да н.э.) і неалітычных (2-я палова 4-га – 3-е тысячагоддзе да н.э.) плямён, якія жылі ў басейне Дзясны і на ўсходзе Пасожжа. Насельніцтва займалася паляваннем і рыбалоўствам. Паселішчы складаліся з некалькіх жытлаў, размяшчаліся на узвышаных участках рачных тэрас, часам на мысах і пясчаных узгорках плошчаю 300 – 600 м². Жытлы драўляныя, наземныя альбо ледзь заглыбленыя ў зямлю, авальнай альбо прамавугольнай формы плошчай 10 – 20 м² звычайна размяшчаліся ланцужком за 5 – 10 м адно ад аднаго. Агнішчы размяшчаліся ў цэнтры жытла на падлозе або ў спецыяльна выкапаным паглыбленні круглай формы.

Побач з жытламі былі гаспадарчыя ямы і месцы апрацоўкі крэменю і вырабу керамічнага посуду. Насельніцтва вырабляла грубыя гліняныя гаршкі яйцападобнай формы, якія ўпрыгожваліся глыбокімі круглымі, авальнымі або ромбападобнымі ямкамі па ўсёй паверхні, паясамі, пазней – зонамі (ромбы, трохвугольнікі). Ямкі адціскаліся ў шахматным парадку, аднастайнасць узораў парушалася часам паяскамі грабеньчатых буйназубчатых адбіткаў. На познім этапе пад уплывам верхнедняпроўскай культуры арнаментацыя ямкавых адбіткаў стала больш разнастайнай. Выкарыстанне адступаючай лапаткі, адцісканне канцом палачкі, абматанай шнурком, стварала складаныя геаметрычныя арнаменты – да 10 арнаментальных сістэм.

Аўтар: У.Ф.Ісаенка
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.