"ЕВАНГЕЛЛЕ ВУЧЫЦЕЛЬСКАЕ" – помнік старажытна-беларускага кнігадрукавання, першае на Беларусі друкаванае
Евангелле.
Выдадзена I. Фёдаравым і П. Мсціслаўцам у 1569 г. у Заблудаве на царкоўнаславянскай мове. Апрача іншых, у выданне быў уключаны і твор «Слова на Ушэсце» нашага земляка Кірылы Тураўскага.
Экзэмляры гэтага Евангелля захоўваюцца і ў асобных навукова-культурных установах Беларусі.