Панядзелак, 06.05.2024, 15:40

ЕВАНГЕЛЛІ

Галоўная »
ЕВАНГЕЛЛІ (грэч. добрая вестка, дабравесць) – раннехрысціянскія паданні, у якіх апісваецца зямное жыццё і вучэнне Хрыста, які сам не пакінуў пісьмовых дакументаў.

Узніклі на мяжы І-ІІ стст. н.э. Хрысціянства прызнае кананічнымі 4 Евангеллі – ад Матфея, Марка, Лукі і Іаана, якія ўключаны ў Новы Запавет (Біблія); астатнія Евангеллі разглядаюцца як апакрыфічныя. Галоўнае ў жыццеапісанні Хрыста – яго місійнасць, цудатворнае нараджэнне, прапаведная дзейнасць, пакутлівая смерць і ўваскрэсенне.

На Беларусі Евангеллі бытуюць з часоў прыняцця хрысціянства. Старэйшыя з рукапіснай спадчыны – Тураўскае Евангелле (XI ст.), Аршанскае Евангелле (XIII ст.), Полацкае Евангелле (ХІІІ-ХІV стст.), Друцкае Евангелле, Лаўрышаўскае Евангелле (XV-XVI стст.) і інш.

Евангеллі вызначаюцца майстэрствам устаўнага пісьма (самага старажытнага тыпу кірылічнага пісьма) і мастацкага аздаблення (арнаментальныя пачатковыя літары, застаўкі, мініяцюры). У некаторых Евангеллях (Слуцкае) праявіліся асобныя моманты старабеларускай мовы. У перакладзе на яе «Евангелле» ў 1570 гады надрукаваў у сваёй друкарні В. Цяпінскі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.