«ГАЛЁПКА» – гарадскі бытавы танец. Лакальныя назвы «Полька-галёпка», «Галёп-мяцеліца», Музычны памер 2/4. Тэмп хуткі. Неаднаразова зафіксавана ў выглядзе асобнай фігуры кадрылі.
Асноўны рысунак — круг. Пастава рук можа быць рознай. Неад'емныя элементы — розныя варыянты полек, а таксама бакавыя прыстаўныя крокі з падскокамі. У асобных рэгіёнах паводле характару пераходаў і перабудовы нагадвае
кадрыль. Часам колькасць кален у «галёпцы» дасягае пяці. Вядома па ўсёй Беларусі.