ГАЛЬШАНСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ГАЛЬШАНСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках на паўднёвай ускраіне вёскі Гальшаны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Пастаўлена ў другой палавіне 19 ст. з бутавага каменю.
Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам з прамавугольнымі ўваходным і аконнымі праёмамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|