Панядзелак, 06.05.2024, 16:45

«ГАПАК»

Галоўная »
«ГАПАК» – традыцыйны танец; роднасны ўкрінскаму харэаграфічнаму ўзору, але мае прынцыпова адметныя рысы. Лакальныя назвы «Гапачок», «Гапак утрох». У большасці выпадкаў выконваецца ўтрох. Танцоры стаяць адзін побач з адным са злучанымі рукамі далонь у далонь на ўзроўні грудзей.

гапак
"Гапак у тройках". Выконваюць жанчыны
з вёскі Зубарэвічы Глускага раёна


«Гапак» выконваюць па крузе: танцоры хуткім крокам праходзяць уперад, потым такім жа крокам без развароту ідуць у адваротным напрамку. Найбольш характэрны рух — праход па чарзе тых танцораў, якія стаяць убаку, у «варотцы», створаныя ўзнятымі рукамі двух іншых выканаўцаў. Гэта фігура можа паўтарацца некалькі разоў запар. Асабліва мудрагелістай здаецца яна, калі танцоры, злучыўшы рукі адзін з адным (замкнуты круг), не разрываюць іх да заканчэння танца. Кожная змена фігур у танцы пачынаецца саскокам на абедзве нагі або выкананнем прысядкі. Танец суправаджаецца разнастайнымі прыпеўкамі. У некаторых рэгіёнах выконваецца як імправізаваны танец з неабмежаванай колькасцю ўдзельнікаў. У такім варыянце часта выкарыстоўваецца форма скокаў навыперадкі, суправаджаецца прыпеўкамі. Часам спаборніцтва ў танцы ўключае спаборніцтва ў прыпеўках. Зафіксаваны экспедыцыямі ў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Беларусі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 8
Гасцей: 7
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.