ГАРАДОКСКІ КАСЦЁЛ ЗВЕСТАВАННЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЕ МАРЫІГалоўная »
ГАРАДОКСКІ КАСЦЁЛ ЗВЕСТАВАННЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЕ МАРЫІ размяшчаецца ў горадзе Гарадок Віцебскай вобласці.
Пабудаваны ў пачатку 21 ст. з цэглы. Твор архітэктуры постмадэрнізму. Вырашаны двухпавярховым будынкам няправільнай чатырохграннай планіровачнай канфігурацыі. Накрыты пакатым ламаным шматсхільным дахам. 3 вуліцы фасад рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і кансольнымі пілонамі на кароткіх калонках у прасценках. Бакавыя плоскасныя фасады асіметрычна прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|