ГАРАДЗЕЦКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ГАРАДЗЕЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца побач з сядзібным домам Жабаў-Плятэраў у вёсцы Гарадзец Шаркаўшчынскі раён Віцебскай вобласці. Пабудавана ў першай палавіне 19 ст. з цэглы.
Помнік архітэктуры класіцызму і рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад вальмавым дахам. Плоскасныя фасады крапаваны вуглавымі лапаткамі, апяразаны карнізам простага профілю. Зала перакрыта стральчатым скляпеннем, асветлена бакавымі лучковымі аконнымі праёмамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|