ГАРАДЗІЛАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ГАРАДЗІЛАЎСКАЯ КАПЛІЦА каля могілак у гарадскім пасёлку Гарадзілава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.
Пастаўлена ў пачатку 20 ст. з цэглы. Твор народнага дойлідства. На кубападобны пастамент узнесены вертыкальна выцягнуты чатырохгранны слуп пад шатровым дашкам. Вуглы крапаваны лапаткамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|