Нядзеля, 18.08.2019, 21:01

Гардзей Віктар


Віктар Гардзей, Виктор ГордейГардзей Віктар (Вікенцій) Канстанцінавіч нарадзіўся 19 жніўня 1946 года ў вёсцы Малыя Круговічы на Ганцаўшчыне. Пасля заканчэння Круговіцкай сярэдняй школы працаваў у мясцовым калгасе «Сцяг Леніна», а потым у Ляхавіцкай раённай газеце «Будаўнік камунізму»", з 1966 года — у Ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе». Пасля пераезду ў Мінск у 1983 годзе працаваў у часопісах «Беларусь», «Родная прырода», «Маладосць», «Полымя», «Вожык», цяпер супрацоўнік выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Творчы ўзлёт Віктара Гардзея як пісьменніка адносіцца да ганцавіцкага перыяду яго жыцця, калі ён працаваў у раённай газеце, якую на той час рэдагаваў вядомы журналіст і пісьменнік В.Ф.Праскураў — яго першы настаўнік і дарадца. Менавіта тады Віктар Гардзей выдаў свае першыя кінігі паэзіі «Касавіца» (1975), «Верасное палясоўе» (1978), «Засевак Радзімы» (1983).

Пяру Віктара Гардзея належаць паэтычныя зборнікі «Незабудкі азёр», «Узрушэнне», «Дзікая пчала», «Зялёныя дажджы», «Межань», «Трыадзінства», a таксама кнігі прозы «Дом з блакітнымі аканіцамі», «Карані вечнага дрэва», «Уратуй ад нячыстага», «Ці то грэбля, ці то гаць», трылогія «Аселіца ў басейне Чорнага мора», раман «Бедна басота» і іншыя. Віктар Гардзей таксама аўтар шматлікіх кніжак для дзяцей. Вядомы як перакладчык.

Многія творы Віктара Гардзея напісаны на рэгіянальным матэрыяле Брэстчыны, а прататыпамі яго літаратурных герояў сталі жыхары яго роднай вёскі Малыя Круговічы, якія з лёгкасцю пазнаюць сябе ў кожным новым творы пісьменніка.

У сваіх творах Віктар Гардзей выступае адданым сынам, шчырым патрыётам палескай зямлі, якая сілкавала і натхняла яго на творчую дзейнасць. Вось чаму ў пісьменніка "ёсць патрэба бачыць родны дом". I ён, нягледзячы на сталічную занятасць, даволі часта наведвае Ганцаўшчыну — сваю стартавую пляцоўку ў вялікае жыццё і сапраўдную літаратуру.

За плённую творчую дзейнасць Віктар Гардзей удастоены літаратурнай прэміі імя Івана Мележа.

Віктар Гардзей, Бедная басота


Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [250]
Каталог файлаў [99]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [152]
Адукацыя [19]
Спорт [738]
Здарэнні [181]
Грамадства [273]
Эканоміка [11]
Транспарт [81]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [14]
Каляндар
«  Жнівень 2019  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Рабочие перчатки с логотипом: нанесение логотипа на рабочие б перчатки mirstandart.ru.
Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.