ГІНАВІЦКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА ЮЗАФА РАМЕСНІКАГалоўная »
ГІНАВІЦКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА ЮЗАФА РАМЕСНІКА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Гінавічы Гродзенскага раёна. Пабудавана ў 1997 г. з цэглы.
Вырашаны кампактным прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам; да бакавога фасада далучана сакрысція пад аднасхільным пакрыццём. Франтальны фасад завершаны трохвугольным франтонам з крыжом, над арачным уваходным праёмам навісае металічны балкончык. Бакавыя плоскасныя фасады расчлянёны двумя парамі арачных аконных праёмаў, акаймаваны рэльефнымі броўкамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|